За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Расонскага раёна былі забітыя.
У вёсцы Краснаполле восенню 1941 года больш за 30 яўрэяў сабралі і расстралялі недалёка ад ракі насупраць вёскі Дзямех. У самой вёсцы Дзямех у жніўні 1941 года немцы расстралялі яўрэяў-бежанцаў з Невеля. Роў, у якім ляжалі забітыя, доўга ніхто не закопваў. У вёсцы Уладзіміраўка прадстаўнікоў народа забілі каля дарогі на паўдарозе да вёскі Тродавічы. У вёсцы Шуляціна 13—14 верасня 1941 года нацысты расстралялі 20 мясцовых яўрэяў на тэрыторыі льнозавода.
Недалёка ад вёскі Папоўка (цяпер вёска Азёрная Краснапольскага сельсавета) хавалася яўрэйская сям’я, забітая па даносе немцамі. Яўрэй Новік з вёскі Забор'е хаваўся ў зямлянцы ў Чорным бары і таксама быў выдадзены і забіты.
Загінулі ўсе яўрэі Юхавічаў (Клясціцкі сельсавет). Частку з іх расстралялі ў Расонскім гета, а частка проста ў вёсцы.
На тэрыторыі раёна немцы ў рамках рэалізацыі нацысцкай праграмы знішчэння яўрэяў арганізавалі 1 гета — у Расонах (верасень 1941 — 10 студзеня 1942), у якім былі закатаваныя і забітыя каля 500 чалавек.
У Расонах на месцы расстрэлу яўрэяў у Себежскім завулку ў 1962 годзе была ўсталяваная мемарыяльная дошка, а ў 1974 годзе — помнік. У 1965 годзе таксама ўсталяваны абеліск на брацкай магіле ваеннапалонных і габрэяў, забітых у 1941-42 гадах на ўсходняй ускраіне Расон на вуліцы КараткевічаА. Шульман. Следы на земле М. Ботвинник. «Памятники геноцида евреев Беларуси», Минск, «Навуковая думка», 2000, стр. 181.
У вёсцы Дворышча (Альбрэхтаўскі сельсавет) на магіле расстралянай сям’і Яхновіч усталяваны помнік.
Крыніцы
Літаратура
Расонскі раён Катэгорыя:Гісторыя Расонскага раёна