Юрый Уладзіміравіч Васільцоў (нар. 13 студзеня 1982, в. Гусявіца, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі заатэхнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1982 года ў вёсцы Гусявіца Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Заатэхнія» і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК».
Працаваў заатэхнікам-селекцыянерам, галоўным заатэхнікам, начальнікам жывёлагадоўчага комплексу «Навасёлкі»; намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі, намеснікам дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці; дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чырвоная Армія» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.
У 2024 годзе стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай вобласці, высунуты ад Кармянскага, Рагачоўскага і Чачэрскага раёнаў. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Узнагароды Узнагароджаны медалём за «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Кіруючая кампанія холдынгу «Аграпрамысловы холдынг Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Узнагароджаны ганаровым званнем «Чалавек года» Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік».
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання