Пастаўскі народны тэатр — народны тэатр пры Пастаўскім раённым Доме культуры. Створаны ў 1950 годзе на аснове драматычнага гуртка (існаваў з 1920-х гадоў), з 1959 года мае званне народнага (спектакль «Мікітаў лапаць» Міхася Чарота). Калектыў — лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975-77). У рэпертуры беларускіх і замежных драматургаў: «Выбачайце, калі ласка!» Андрэя Макаёнка, «Не верце цішыні» Івана Шамякіна, «Першы ўрок» Кастуся Губарэвіча і інш.
Кіраўнікі В.Галкін (з 1950) М.Ароцкая (з 1959) В.Шмякаў (з 1963) В.Стахоўскі (1968-74, 1976-79) В.Жук (1974-76) Т.Папова (з 1979) Т.Горлава (з 1983) С.Марозава (з 1985) В.Слядзеўскі (з 1992) Літаратура Пастаўскі народны тэатр // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2003. — Т. 2 : Л-Я.
Катэгорыя:Культура Пастаўскага раёна Катэгорыя:Паставы Катэгорыя:Тэатры Беларусі