Віцебскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Віцебскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Віцебска, у будынку былога жаночага епархіяльнага вучылішча (1902, арх. А. К. Паўлоўскі, П. А. Вінаградаў) па вуліцы Гогаля, 6.
Структура
Камітэты Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Камітэт эканомікі Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Камітэт дзяржаўнай маёмасці
Галоўныя ўпраўленні Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Галоўнае фінансавае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Галоўнае ўпраўленне па адукацыі
Упраўленні Упраўленне землеўпарадкавання Упраўленне ўнутраных спраў Упраўленне культуры Упраўленне спорту і турызму Упраўленне справамі аблвыканкама
Аддзелы Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай рабоце і пытаннях абароны Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Старшыні
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Віцебска Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:Вуліца Гогаля (Віцебск)