Мемарыя́л ( ад памятны): Мемарыял — памятная кніга, дзённік. Мемарыял — спартыўныя спаборніцтвы, прысвечаныя памяці выдатных спартсменаў, а таксама асоб, што зрабілі важкі ўклад у развіццё спорту. Мемарыял — архітэктурна-мастацкі комплекс, створаны ў гонар тых, хто па-геройску загінуў, а таксама выдатных дзеячаў або гістарычных падзей. «Міжнародны Мемарыял» — міжнароднае гісторыка-асветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае грамадства, створанае для даследавання палітычных рэпрэсій у СССР. «Мемарыял» — электронны архіў, які змяшчае інфармацыю пра савецкіх воінаў, якія загінулі і зніклі без весткі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніцы