Беларускі архідыяканат — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка каталіцкай царквы на Беларусі. Створаны ў 1619 годзе біскупам віленскім Астафіем Валовічам для кіравання паўночна-ўсходняй часткай Віленскай дыяцэзіі. Межы Беларускага архідыяканата дакладна не вызначаны. Цэнтр архідыяканата — Абольцы, землі мясцовага парафіяльнага касцёла перададзены на ўтрыманне архідыякана. Кароль Жыгімонт ІІІ 8 сакавіка 1623 года выдаў дадатковы фундуш архідыякану на плябанію ў Абольцах. Зямельныя ўладанні архідыякана дасягалі 160 дымоў (у т.л. маёнтак Вядзец). У 1639 у Абольцах заснавана пасада суфрагана (дапаможнага біскупа), якая не была спалучана з пасадай архідыякана беларускага.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе большая частка Беларускага архідыяканата апынулася ў складзе Расійскай імперыі (маёнтак Вядзец застаўся ў ВКЛ), з 1783 у Магілёўскай архідыяцэзіі. Скасаваны ў 1848 годзе.
Першыя архідыяканы Сівіцкі і Ражнятоўскі ў дакументах называюцца таксама архідыяканамі рускімі (Ражнятоўскі — таксама архідыяканам усёй Русі)ИЮМ.20.61—102..
Архідыяканы беларускіяFibek Jan o., kapucyn. Dzieje parafii i klasztorów katolickich na Białorusi. Część I. Diecezja Witebska. Historie parafii i świątyń oraz kościołów klasztornych, wraz z kaplicami i majątkami kościelnymi, w obszarze dzisiejszej Diecezji Witebskiej na Białorusi, na przestrzeni lat: 1396—2016 r. 765 lat od chrztu Mendoga i 630 lat od chrztu Jagiełły. Tom 1. Wschodnia część Diecezji Witebskiej, obszar dawnej diecezji wileńskiej i mohylewskiej, dekanaty: Witebski, Połocki, Lepelski, Orszański. Łomża, 2016. S. 570—573.
Мікалай Сівіцкі (1627)ИЮМ.26.112—120., Ян Хрызастом Ражнятоўскі (1631Описание рукописного отделения Виленской публичной библиотеки. Выпуск второй. Вильна, 1897. № 135. С. 25.—1633), Тэадор Скуміновіч (1652—1668), Міхал Абрынскі (1673—1674), Ян Вечаркоўскі (1716), Аляксандр Жаброўскі (1719), Эрнэст дэ ля Тур (1730Stojek-Sawicka Karolina. Duchowni katoliccy w roli prywatnych nauczycieli i wychowawców na dworze Radziwiłłów nieświeskich w XVIII wieku // Rozprawy z dziejów oświaty. Tom XLV. Warszawa, 2006. S. 228.—1744), Антоній Юзаф Жулкоўскі (?—1744Prokop Krzysztof R. Sakry i sukcesja święceń biskupich pasterzy Kościoła wileńskiego z drugiej oraz trzeciej tercji XVIII stulecia // Rocznik Teologii Katolickiej. V. Białystok, 2006. S. 218.), Хрызастом Размятоўскі (1746), Ян з Дзержгава (1754—55), Ян Шумскі (1755Boberski Wojciech. Maryjne sanktuarium karmelitów w Białyniczach. Architektura i sztuka «Białoruskiej Częstochowy» // Sztuka Kresów Wschodnich. Tom 6. Kraków, 2006. S. 102.—83), Уладзіслаў Ваньковіч (1779—1790ИЮМ.20.315—343.), Антоній Маеўскі (1809—1810), Мацей Павел Мажджанеўскі, Матэвуш Ліпскі (1816Enc. Kat.), Андрэй Александровіч (1819—1820), Казімір Дабкевіч (1832—1848).
Крыніцы
Літаратура Белы Алесь. Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. Смаленск: Інбелкульт, 2013. С. 197—198.
Спасылкі
Катэгорыя:Віленскае біскупства Катэгорыя:1619 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1619 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1848 годзе Катэгорыя:Каталіцтва ў Беларусі