Ак-Мана́йскі перашы́ек, таксама Парпа́цкі перашы́ек — перашыек, што злучае Керчанскі паўвостраў з асноўнай часткай Крымскага паўвострава. Падзяляе Азоўскае мора (заліў Сіваш і Арабацкі заліў, размешчаныя ў паўднёва-заходняй частцы мора) і Чорнае мора (Феадасійскі заліў, размешчаны ў паўночнай частцы мора).

Назва Назвы перашыйка дадзены па двух у мінулым крымскататарскіх паселішчах, якія размяшчаліся на перашыйку: Ак-Манайскі перашыек (, ) — па вёсцы Ак-Манай (сёння Кам’янскэ); Парпацкі перашыек (, ) — па вёсцы Парпач (сёння Ячміннэ).

Апісанне Даўжыня перашыйка з захаду на ўсход — каля 15 км. Шырыня з поўначы на поўдзень — 17 км у самым вузкім месцы. У паўночнай частцы перашыйка ад яго пачынаецца каса Арабацкая стрэлка. На перашыйку знаходзяцца Франтавое вадасховішча, балота Камышынскі Луг і некалькі невялікіх сажалак у Курпечанскай балцы.

На Ак-Манайскім перашыйку знаходзяцца вёскі Кам’янскэ, Львовэ, Пэтровэ, Сэмысотка, Франтавэ, Ячміннэ Керчанскага раёна і пасёлак Прыморскы Феадасійская гарадской рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Па перашыйку пракладзены аўтадарога М-17, чыгунка, лініі электраперадачы, якія злучаюць насельніцтва Керчанскага паўвострава з асноўнай часткай Крыму. Таксама па перашыйку праходзіць Паўночна-Крымскі канал.

Гісторыя

Старажытнасць Мезалітычная стаянка «Франтавэ I» мае падобны крамянёвы інвентар са стаянкай Каменная Магіла ў Запарожскай вобласці.

Наяўнасць касцей свойскага быка ў пласце III Франтавога I і ў ніжніх пластах Каменнай Магілы падмацоўвае гіпотэзу пра адамашненне быка ў канцы мезалітуМацкевой Л. Г. Мезолит и неолит восточного Крыма // АН УССР, Інстытут грамадскіх навук. Кіеў: «Наукова думка», 1977..

Ак-Манайскі перашыек быў заселены ўжо ў I—III стагоддзях. Па ім праходзіла заходняя граніца Баспорскага царства. На яго тэрыторыі быў створаны абарончы Ак-Манайскі (Парпацкі) вал.

Найноўшы час У часы Грамадзянскай вайны ў Расійскай імперыі і Другой сусветнай вайны Ак-Манайскі перашыек станавіўся месцам лютых баявых дзеянняў. На студзень 1942 года, пасля пачатковых савецкіх поспехаў у Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі, фронт стабілізаваўся прыкладна па Ак-Манайскаму перашыйку. Баявыя дзеянні на Керчанскім паўвостраве ў сакавіку-красавіку 1942 года характарызаваліся кровапралітнымі пазіцыйнымі баямі. Сёння на перашыйку знаходзяцца некалькі брацкіх магіл.

Крыніцы

Літаратура Гриневецкий С. Р., Зонн И. С., Жильцов С. С. Ак-Монайский перешеек // Черноморская энциклопедия. Масква: «Международные отношения», 2006. — ISBN 5-7133-1273-9.

Катэгорыя:Геаграфія Крыма Катэгорыя:Перашыйкі