За час акупацыі яўрэі Шаркаўшчынскага раёна былі практычна цалкам забітыя, і нацысты ніколі не спынялі пошукі і забойствы ацалелых прадстаўнікоў народа. Сярод такіх выпадкаў — расстрэл немцамі і паліцаямі ў чэрвені 1943 года на хутары Райпаль 19 старых, жанчын і дзяцей. У верасні 1943 года ў вёсцы Робертава нямецкія салдаты забілі двух мужчын-яўрэяў, якія ўцяклі з Шаркаўшчынскага гета. У снежні 1941 года 60 яўрэяў з вёскі Мгуміцэ Юзафаўскага сельсавета вывезлі ў Глыбоцкае гета, дзе яны былі забітыя. Увосень 1942 года ў вёсцы Шкунцікі былі схопленыя 7 сем’яў (28 чалавек), вывезеныя ў Шаркаўшчынскае гета і забітыяГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 92, дело 219, листы 278, 280. У чэрвені 1942 года ў вёсцы Шаўдрыкі былі расстраляныя 3 жанчыны, стары і 3 дзяцейГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 92, дело 219, лист 87. Каля вёскі Варонка былі забітыя больш за 70 яўрэяў, а іх парэшткі былі выяўленыя толькі ў 2007 годзеС. Янукович. «Страшная находка», газета «Витебский рабочий», 21 августа 2007 годаА. Пукшанский. «Найдены останки мирных жителей», газета «Звязда», 25 августа 2007 года.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета: у Германавічах (лета 1941 — лета 1942, каля 300 загінулых), у Лужках (восень 1941 — 1 чэрвеня 1942, больш за 500 загінулых), у Шаркаўшчыне (ліпень 1941 — 18 чэрвеня 1942, каля 1000 загінулых), у Ёдах (лета — кастрычнік 1941, каля 450 загінулых).

18 чалавек з Шаркаўшчынскага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Седзюкевіч Мітрафан і Хелена, Канаховіч Вераніка, Ежы і Ніна, Палчэўская (Канаховіч) Ганна, Валынская (Канаховіч) Зофія, Селядзеўская (Канаховіч) Ядвіга, Лагун Альбін і Агнешка — за выратаванне Зільбермана Альтэра і яго сям’і, Смушковіч Хаі-Рывы і яе сям’іЯд Вашем. История спасения. Седюкевич Митрофан и Хелена . Альшэўская Тэадора і яе дзеці Ганна, Казімір і Мікульская Юзэфа, якія выратавалі сям’ю Номкіных: Марціна і яго жонку Бэлу, Гірша і яго жонку Міхаліну, Ехуду, Эстэр, Ехудыт і яе мужа Морыса ў ШаркаўшчынеЯд Вашем. Праведники народов мира. История спасения Номкиных. . Марыя Францаўна Левановіч (у дзявоцтве Казачонак) — за выратаванне Якава Сасновіча ў ГерманавічахЛ. Смиловицкий.Судьба еврейских детей в годы оккупации на территории Белоруссии Яд Вашем. История спасения. Казаченок Мария . Гродзь Антон і Марыя — за выратаванне Эйнхорна Гірша ў вёсцы МіцькаўшчынаЯд Вашем. История спасения. Гродь Антон и Мария . Бялевіч Пётр — за выратаванне Цымер Цылі, Залмана, Славы і РыгораЯд Вашем. История спасения. Белевич Пётр .

Помнікі ахвярам Катастрофы ўсталяваны ў Шаркаўшчыне, Лужках, Ёдах і Мельніцы.

Крыніцы

Літаратура

Шаркаўшчыйкі раён Катэгорыя:Гісторыя Шаркаўшчынскага раёна