Трафарэ́тны друк — спосаб друкавання, пры якім адбітак атрымліваюць працісканнем фарбы с дапамогай спецыяльнага ракеля праз трафарэтную друкарскую форму (матрыцу).
Друкарская форма звычайна вырабляецца фотахімічным спосабам на тонкай шаўковай, палімернай або металічнай сетцы, нацягнутай на прамавугольную рамку. Друкуючыя элементы — адкрытыя ўчасткі формы. Друкаванне выконваюць на ручных, паўаўтаматычных, аўтаматычных машынах і малафарматных апаратах (рататарах).
Трафарэтны друк дазваляе атрымаць яркія, насычаныя, пры неабходнасці рэльефныя відарысы. Адбіткі атрымліваюць на ліставых, рулонных матэрыялах і на гатовых вырабах, тары (напрыклад, маркіроўка). У паліграфіі выкарыстоўваюць для аддзелкі пераплётных накрывак, рэкламных матэрыялаў, кніг з выпуклым тэкстам і інш. Трафарэтны друк атрымаў распаўсюджанне ў тэкстыльнай прамысловасці, прыборабудаванні і электроніцы і іншых галінах пры нанясенні малюнкаў на металы, шкло, пластмасы, кераміку і іншыя матэрыялы.
Гл. таксама Шаўкаграфія
Крыніцы
Літаратура
Издательский словарь-справочник : [Всесторон. информ. по изд. делу] / А. Э. Мильчин. — 2. изд., испр. и доп. — Москва : ОЛМА-Пресс, 2003 (ПФ Красный пролетарий). — 558, с. : ил., портр., табл.; 22 см; ISBN 5-224-04560-6 (в пер.) Алексей Парыгин Искусство шелкографии. ХХ век (история, феноменология. техники, имена). — СПб, 2010. — 304 с. ил. (рус). — ISBN 978-5-7937-0490-8 Hartmut Büchel: Siebdruck Digest. Dräger Druck, Lübeck 1992. — ISBN 3-925402-08-X. Jacob Biegeleisen: Siebdruck. Hörnemann, Bonn 1971, 1978, 1986.- ISBN 3-87384-446-X. Karl Bachler: Serigraphie — Geschichte des Künstler-Siebdrucks. Verlag Der Siebdruck, Lübeck 1977.
Спасылкі ТТ0005.15 Технология трафаретной печати
Катэгорыя:Спосабы друку Катэгорыя:Тэхналогія паўправаднікоў Катэгорыя:Эстамп