Ала́шскае плато́ (, ) — плато на поўдні Сібіры, у горнай сістэме Заходні Саян, у Рэспубліцы Тува (Расія).

Вышыні да 3129 м (гара Бай-Тайга). Пераважаюць вышыні 1500—2000 м. Складзена пераважна з метамарфізаваных алеўралітаў, сланцаў, пясчанікаў, кангламератаў. Расчлянёна рачнымі далінамі са скалістымі стромкімі схіламі. На міжрэччах камяністыя стэпы. Маюцца асобныя гальцовыя горныя вяршыні. На схілах лістоўнічна-кедравыя лясы.

Непадалёк ад паўднёвай ускраіны на плато знаходзіцца возера Сут-Холь. Рэкі: Алаш, Ак-Суг, Хандэлен з прытокамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пласкагор’і Расіі Катэгорыя:Геаграфія Тывы Катэгорыя:Заходні Саян