Андрэй Львовіч фон Нікалаі (; ) — барон Свяшчэннай Рымскай імперыі (1782), расійскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, тайны саветнік (1800).

Біяграфія Належаў да дваранскага роду шведскага паходжання. Скончыў Страсбурскі ўніверсітэт (1760). У Парыжы завязаў знаёмства з дзеячамі французскай Асветы (Вальтэрам, Д. Дзідро, Ж. д’Аламберам), а таксама з князем Д. М. Галіцыным. У 1761—63 сакратар апошняга. У 1766—69 кампаньён і выхавацель сыноў графа К. Р. Разумоўскага. Па яго рэкамендацыі і па рэкамендацыі свайго сябра Ф. Г. Лаферм’ера, бібліятэкара вялікага князя Паўла Пятровіча (будучага імператара Паўла I), прызначаны М. І. Паніным настаўнікам Паўла Пятровіча (з 1769). Асабісты сакратар вялікага князя (1773—96), яго першай жонкі вялікай княгіні Наталлі Аляксееўны (да 1776) і другой жонкі — вялікай княгіні, з 1796 імператрыцы Марыі Фёдараўны (1776—98). Член Кабінета Яго Імператарскай Вялікасці (з 1796). Прэзідэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1798—1803).

Набыў у 1788 сядзібу Манрэпо каля Выбаргу, якой прысвяціў паэму «Das Landgut Monrepos in Finnland» («Маёнтак Манрэпо ў Фінляндыі») (1804). У сядзібе пабудаваны драўляныя сядзібны дом (1798—1804), флігель з вежавым гадзіннікам (1800—04, архітэктар Дж. А. Марцінэлі) і інш. Аўтар успамінаў, рыцарскіх раманаў у вершах, баек, элегій, эпіграм і інш.

Сачыненні Elegien und Briefe. Straßburg, 1760 Verse und Prose. Basel, 1773. Bd 1-2 Vermischte Gedichte und prosaische Schriften. B.; Stettin, 1778—1786. Bd 1-9 Vermischte Gedichte und prosaische Schriften. B.; Stettin, 1792—1810. Bd 1-8 Theatralische Werke. Königsberg, 1811. Bd 1-2 Poetische Werke. W., 1817. Bd 1-4 Име­ние Мон­ре­по в Фин­лян­дии / Изд. под­гот. М. В. Ефи­мов, Ю. И. Мошник. СПб., 2011.

Літаратура НИКОЛАИ АНДРЕЙ ЛЬВОВИЧ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2023); https://old.bigenc.ru/domestic_history/text/2269004 Дата обращения: 28.11.2024

Крыніцы

Катэгорыя:Постаці Асветніцтва