Іван Міхайлавіч Андрыянаў () — беларускі мастак-графік.

Біяграфія Нарадзіўся года на Ліпаў Лог Валгаградскай вобласці. Скончыў у 1965 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. Вучыўся ў А. Ганчарова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.

Працаваў у 1965—1969 гадах галоўным мастаком выдавецтва «Вышэйшая школа», у 1969—1977 гадах — выдавецтва «Народная асвета».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1974 года. Жыў у г. Мінску.

Творчасць Працуе пераважна ў кніжнай графіцы. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Заўтрашні дзень» П. Васілеўскага, «Пацеркі» Е. Лось, «Фаўст» I. Гётэ, «Гамлет» У. Шэкспіра, «Казкі народаў СССР», «Бальшавіцкая газета „Правда“ ў Беларусі» А. Ігнаценкі, «Апавяданні беларускіх пісьменнікаў» да падручніка «Беларуская літаратура», да альбома «Белавежская пушча».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі