Адзілон Рэдон, сапраўднае імя Бертран Рэдон (; ,  — , ) — французскі мастак-постымпрэсіяніст, жывапісец, малявальшчык, акварэліст і літограф, адзін з пачынальнікаў сімвалізму ў выяўленчым мастацтве пачатку XX стагоддзя.

Біяграфія Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (з 1861) у Ж. Л. Жэрома. Быў блізкі да пісьменнікаў-сімвалістаў, а таксама да мастакоў «Набі». На аснове асацыяцый з прыроднымі формамі ствараў свет фантастычных істот і, уводзячы ў яго цалкам рэальныя дэталі, дамагаўся эфекту змешвання сну з явай (серыі літаграфій — «У свеце мары», 1879, «Эдгару По», 1882, «Ноч», 1886, «Апакаліпсіс вышэц Іаана», 1889). Пісаў тонка дэкаратыўныя нацюрморты. Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя