Турбафолк — жанр музыкі, які спалучае ў сабе элементы традыцыйнай народнай музыкі і сучасных танцавальных рытмаў, такіх як тэхна. Ён асабліва папулярны ў краінах былой Югаславіі, такіх як Сербія, ХарватыяCvoro, Urosh (2016). Turbo-folk Music and Cultural Representations of National Identity in Former Yugoslavia і Боснія і Герцагавіна. Турбафолк узнік у канцы 1980-х гадоў і атрымаў шырокае распаўсюджванне падчас Прэзідэнцтва Слабадана Мілошавіча у 1990-х і 2000-х гадах. Упершыню падобны тэрмін быў ужыты ў песні чарнагорскім спеваком Рэмба Амадэусам, які іранічна зваў гэтую музыку «какафоніяй». Таксама яму была прысвечана асобная песня, у якой Рэмба параўнаў турбафалк з нацыяналізмам, алкаголем, злачыннасцю і поп-культурай.

Турба-фолк таксама ўключае ў сябе элементы іншых музычных жанраў, такіх як поп, рок і нават электронная музыка.

Крытыка Турба-фолк часта падвяргаецца крытыцы з боку людзей з рознымі палітычнымі поглядамі. Левыя (часта камуністы) лічаць турба-фолк вульгарнай музыкай, якая прапагандуе нізінныя пачуцці: распусту, юрлівасць, гвалт, культ злачыннасці, ксенафобію і агрэсіўны нацыяналізм. Правыя (пераважна сербскія нацыяналісты) лічаць яго чужым для сербскай культуры, сцвярджаючы, што гэты жанр заснаваны на турэцкай музыцы і не ўтрымлівае элементаў сербскай культуры.\

Прыклады

Bosanska Artiljerija Serbia Strong

Зноскі

Літаратура

Sabina Mihelj, "The Media and the Symbolic Geographies of Europe: The Case of Yugoslavia", 2007. William Uricchio, We Europeans?: media, representations, identities, Intellect Books, 2008, p. 168-9 Катэгорыя:Турбафолк