Serbia Strong (, даслоўна Сербія Моцная) — мянушка, дадзеная сербскаму нацыяналістычнаму, антыхарвацкаму і антымусульманскаму прапагандысцкаму музычнаму відэа з жанра турба-фолк падчас югаслаўскіх войн. Песня распаўсюдзілася ва ўсім свеце сярод ультраправых груп і альт-правых як інтэрнэт-мем.

Першапачаткова песня называлася «Караджыч, вядзі сваіх сербаў» () у дачыненні да ваеннага лідара баснійскіх сербаў і асуджанага ваеннага злачынца Радавана Караджыча. Яна таксама вядомая як «Remove Kebab».

Песня таксама выкарыстоўвалася Брэнтанам Харысам Тарантам падчас Стральбы ў мячэцях Крайстчэрча. Мем стаў папулярным сярод фанатаў Hearts of Iron IV, дзе ён адносіўся да гульца, які імкнецца перамагчы Асманскую імперыю або іншыя ісламскія краіны. Слова «кебаб» (прыніжальная назва мусульман) было забаронена на афіцыйных форумах Paradox Interactive з-за частага выкарыстання альт-правымі і іншымі ўльтранацыяналістамі. Пасля стральбы ў мячэцях ў Крайстэрчы мем таксама быў забаронены ў супольнасцях Reddit, звязаных з гульнямі Paradox Interactive. Мем з’явіўся больш чым у 800 тэмах у субрэдыце r/The_Donald.

Зноскі

Катэгорыя:Турбафолк