620-ы партызанскі атрад імя В. І. Чапаева — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Кіраўскага, Бярэзінскага, Быхаўскага, Клецкага раёнаў.

Камандаванне

Камандзіры В. М. Сырцоў (загінуў); М. С. Міхалап (загінуў); А. А. Хачатран.

Камісары М. І. Александровіч; М. Ф. Мірановіч (выконваў абавязкі); Г. А. Храмовіч; П. А. Рыняк; А. А. Хачатран; М. Г. Буракоўскі.

Начальнікі штаба Ф. С. Тарасевіч; І. П. Міхалап; Ф. К. Сцерлаў.

Гісторыя Атрад быў створаны ў снежні 1941 года. Партызаны разам з іншымі клічаўскімі атрадамі ў сакавіку — красавіку 1942 года ачысцілі тэрыторыю раёна ад нямецкіх гарнізонаў, вызвалілі і ўтрымлівалі Клічаў. 24 снежня 1942 года з 115-ым атрадам разбілі гарнізон, які ахоўваў чыгуначны мост праз Друць. У маі 1943 года партызаны правялі 10 сустрэчных баёў з карнікамі. Разграмілі каля 20 гарнізонаў і ўчасткаў, у тым ліку ў рабочым пасёлку Градзянка Асіповіцкага, Кабылянка, Дзяржынск Клічаўскага раёнаў, падарвалі 1,2 тысячы рэек, 47 мастоў. У лістападзе 1943 — студзені 1944 года зрабілі рэйд з Клічаўскага ў Клецкі раён. 4 ліпеня 1944 года атрад (287 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе