Фулінь (; , храмавае імя Шыцзу ; 15 сакавіка 1638 — 5 лютага 1661) — маньчжурскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, трэці імператар дынастыі Цын. Пасмяротнае імя Імператар Чжан.
Біяграфія Быў дзявятым сынам Хуантайцзы і ўнукам Нурхацы.
У 1644 годзе захапіў кітайскую сталіцу Пекін і знішчыў дынастыю Мін.
Каля 1659 года падпарадкаваў усю тэрыторыю Кітая. Праводзіў жорсткую цэнтралізаваную палітыку, выкараняў карупцыю, забараніў ўмяшанне еўнухаў у дзяржаўныя справы. Заклаў асновы росквіту маньчжурскай дынастыі. Быў вялікім прыхільнікам кітайскай культуры і кніг.
Памёр ад натуральнай воспы на 25 годзе жыцця.
Дэвіз праўлення — Шуньчжы. Іншае імя паходзіць ад дэвізу праўлення, — Імператар Шуньчжы ().
Крыніцы
Літаратура
Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — К. : Либідь, 1997. — 462 с. — ISBN 5-325-00775-0 Непомнин О. Е. История Китая: Эпоха Цин. XVII — начало XX века. — Москва: Восточная литература, 2005.
Катэгорыя:Памерлі ад воспы