Брэла (харв.: Brela) — муніцыпалітэт у Спліцка-Далмацінскай жупаніі ў Харватыі, курортны пасёлак на Адрыятычным моры на Макарскім узбярэжжы. Самы паўночны з населеных пунктаў Макарскага ўзбярэжжа. З'яўляюцца папулярным турыстычным напрамкам, дзякуючы сваёй прыроднай прыгажосці і турыстычным традыцыям.
Муніцыпальныя пасёлкі У склад муніцыпалітэта ўваходзяць два населеныя пункты: Брэла (раней Ніжняя Брэла) і Высокая Брэла.
Геаграфія Муніцыпалітэт Брэла знаходзіцца на самым захадзе Макарскага ўзбярэжжа, у 45 км ад Спліта і 15 км ад Макарскай.
Пасёлак Брэла, раней вядомы як Доня (Ніжняя) Брэла, размешчаны ля падножжа гары Біёкава, на працягу 7 км уздоўж дзяржаўнай дарогі D8 - Ядранская магістраль, ад Врулі ў муніцыпалітэце Задвар'е на захадзе да Башка-Вода на паўднёвым усходзе.
Пляж Пунта Рата ў Брэле — знакаміты пляж у Харватыі, вядомы сваімі чыстымі водамі, галечным пакрыццём і маляўнічымі скаламі, што робіць яго адным з самых прыгожых пляжаў на Адрыятыцы. Пунта Рата таксама вядомы сімвалічнай скалой Брэла (Brela Stone), якая з'яўляецца візітнай карткай рэгіёна. У 2004 годзе пляж Пунта Рата трапіў у лік самых прыгожых пляжаў свету па версіі часопіса Forbes. Таксама амерыканскі партал The Huffington Post (з красавіка 2017 года вядомы як HuffPost) у 2014 годзе абвясціў Брэлу месцам мары.
Гісторыя Харвацкая Брэла ўпершыню згадваецца пад назвай «Беройлія» каля 950 года на грэчаскай мове ў працы візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага «Пра кіраванне імперыяй», як адзін з чатырох умацаваных гарадоў старажытнага Нератванскага княства Паганія.
Жыхары Брэлы ў лацінізаванай форме «Brolanenses» згадваюцца ў 1315 годзе ў прывілеі, якім харвацкі князь Юрай Шубіч з горада Кліса прызнае жыхарам Брэлы тыя ж прывілеі, што і іншым падданым тагачаснай камуны Оміш.
Колькасць насельніцтва Паводле перапісу 2011года ў муніцыпалітэце Брэла налічваліся 1703 жыхары размеркаваныя ў двух населеных пунктах:
Брэла - 1 575 Высокая Брэла - 128
Нацыянальны склад на 2011 год
Харваты - 1664 (97,71%) Сербы - 13 (0,76%) Немцы - 6 (0,35%) Баснякі - 5 (0,29%) Чэхі - 2 Славакі - 2 Славенцы - 2 Венгры - 1 Македонцы - 1 іншыя - 3 дэклараваных па рэлігійнай прыналежнасці - 1 не дэкларуюць - 3
Помнікі і славутасці
Французская дарога ў Біёкава (1810-1811), ахоўная культурная каштоўнасць Рэспублікі Харватыя Царква св. Стэфана першапакутніка 1897 года. Царква Маці Божай Кармэльскай 1715 г. Царква св. Іліі ў Высокай Брэле пачатку XVIII ст. стагоддзя Царква Маці Божай Здароўя ў Высокай Брэле XVII ст. стагоддзя Царква св. Ніколе ў Высокай Брэле на вышыні 572 м над узроўнем мора з датурэцкай эпохі капліцы: св. Рока (1856), св. Кае (1768), Багародзіца на Дубцах (1870) Некропаль стэчакоў XIV–XV стагоддзяў комплекс будынкаў Бекаўцы - Івандзіча двары на Крычках вежа на Палетніцы (387 м) XVI ст., турэцкая Забрдамская вежа ( XVII ст.), форт Герцага, Ілірыйскі замак і інш., у Высокай Брэле.
Гаспадарка
Турызм з'яўляецца асноўным відам дзейнасці большасці брэляўчан. Месца мае вялікую колькасць турыстычных месцаў у прыватным і гасцінічным размяшчэнні. Насельніцтва па-ранейшаму займаецца рыбалоўствам, вырошчваннем вінаграднай лазы, аліў, а некалі і вішні (Сакалуша - гатунак брэлянскай макарскай вішні).
Крыніцы
Катэгорыя:Харватыя Катэгорыя:Адрыятычнае мора Катэгорыя:Курорт Катэгорыя:Пляж Катэгорыя:Адпачынак Катэгорыя:Турызм у Харватыі Катэгорыя:Пляжы Харватыі Катэгорыя:Макарская рыўера Катэгорыя:Макарска