Amorpha juglandis — від матылёў з сямейства .

Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла 23-41 ммJames P. Tuttle: The Hawkmoths of North America, A Natural History Study of the Sphingidae of the United States and Canada. The Wedge Entomological Research Foundation, Washington, DC 2007, ISBN 978-0-9796633-0-7.. Размах крылаў 45-75 мм. Афарбоўка моцна вар’іруе: сустракаюцца асобіны з шараватай, жаўтлявай і светла-карычневай афарбоўкай крылаў. Цела буйное, конусападобна завостранае на канцы. Вусікі доўгія, верацёнападобныя. Вочы буйныя, голыя. Губныя шчупікі добра развітыя, загнутыя дагары, з вонкавага боку густа пакрытыя лускавінкамі, з унутранага боку пазбаўленыя лускаватага покрыва.

Біялогія Матылі актыўныя пасля наступлення цемры. На поўначы арэала за год развіваецца адно пакаленне, матылі якога лётаюць з мая па жнівень. На поўдні арэала развіваецца два пакаленні, матылі сустракаюцца з сакавіка па кастрычнік.

Кармавыя расліны вусеняў: , , , , і David L. Wagner — Caterpillars of Eastern North America: A Guide to Identification and Natural History. Princeton University Press. 2010. 512 pp..

Арэал Від шырока распаўсюджаны ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі ад Фларыды да поўдня Канады. На захадзе арэал дасягае Вялікіх раўнін, дзе від выяўлены ў заходняй частцы штата Небраска, Аклахоме і Тэхасе (Біг-Бэнд). Таксама арэал віду ахоплівае поўдзень Канады (Новая Шатландыя, Нью-Брансуік, Квебек, Антарыа і Манітоба).

Абарона вусеняў ад драпежнікаў Вусені гэтага віду для адпужвання драпежнікаў, у выпадку іх нападу, выдаюць свіст шляхам выпускання паветра праз пару дыхальцаў на сваім брушку. Гэтыя сігналы вар’іруюцца пачынаючы з гукаў, адрозных чалавекам, аж да ўльтрагука і могуць складацца з 1-8 гукаў, розных па сваім спектры: ад простага манатоннага сігналу да складанай гукавой кампазіцыі з пікамі на частотах 9, 15 і 22 кГц.

Здымка пры дапамозе хуткаснай камеры ў спалучэнні з вымярэннем патокаў паветра каля вусеня і выбарачным блакаваннем яго дыхалец дазволілі высветліць, што пры пагрозе вусень рэзка скарачае пярэднія сегменты свайго цела, выкідваючы паветра праз пару павялічаных дыхальцаў на восьмым сегменце брушка. Назіранні ў прыродзе паказалі, што вырабленыя гукі сапраўды адпужваюць птушак віду , з якімі эксперыментавалі даследчыкіV. Bura et al. Whistling in caterpillars (Amorpha juglandis, Bombycoidea): Sound-producing mechanism and function. Journal of Experimental Biology. Vol. 214, January 1, 2011, p. 30. doi:10.1242/jeb.046805.

Крыніцы

Літаратура

James P. Tuttle: The Hawkmoths of North America, A Natural History Study of the Sphingidae of the United States and Canada. The Wedge Entomological Research Foundation, Washington, DC 2007, ISBN 978-0-9796633-0-7. Bernard D’Abrera, Alan Henry Hayes Sphingidae Mundi. Classey, 1986

Спасылкі

Butterflies and Moths of North America | Walnut sphinx Amorpha juglandis (J.E. Smith, 1797) How and why does this caterpillar whistle?

Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1797 годзе Катэгорыя:Бражнікі