Пчо́лка () — былая вёска на тэрыторыі цяперашняга Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Да 1816 года ў складзе дамена Шацк, уласнасць Юзафа Габрыэля Аскеркі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1816 года ў выніку эксдывізіі Пчолка перайшла ўва ўласнасць Сабецкіх . Пазней набыта Пуцятамі, адносілася да дамена Габрыелеўка (Моньцы). У другой палове XIX стагоддзя ў фальварку было 7,5 валокі зямлі. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета.

Паводле перапісу 1917 года засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізавана, створаны пасёлак. У часе прымусовай калектывізацыі ў 1930 годзе быў арыштаваны і прыгавораны да ссылкі прынамсі адзін з жыхароў пасёлка, Іпаліт Сцяпанавіч Гапановіч. Таксама вядома пра асуджанага да ссылкі ў 1931 годзе ўраджэнца вёскі Жыгалку Пятра Васілевіча, які ў 1937 годзе быў асуджаны да расстрэлу. У 1939 годзе было 6 двароў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У наш час не існуе.

Насельніцтва

1908 год — 9 двароў, 69 жыхароў 1917 год — 9 двароў, 64 жыхары, усе беларусы

Крыніцы

Літаратура