Уладзіслаў Тамашэўскі (нар. ) — беларускі валейбаліст.
Біяграфія Валейболам пачаткаў займацца з 6 гадоў, першым трэнерам быў Аляксандр Іванавіч Купава (СДЮШАР г. Орша).
Першым клубам у прафесійнай кар’еры гульца стаў аршанскі валейбольны клуб «Узлёт» (сезон 2018/2019), потым вучыўся і гуляў за РДВАР г. Мінска (сезоны 2019/2020 і 2020/2021). Наступным прыпынкам у кар’еры спартоўца стаў віцебскі клуб «Марка-ВДТУ» (сезон 2021/2022). У снежні 2022 года падпісаў кантракт з мінскім клубам «Будаўнік».
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2022/23 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2023/24 Сярэбраны прызёр Кубка Беларусі (2): 2022/23, 2021/22 Бронзавы прызёр Кубка Беларусі (1): 2023/24
Крыніцы
Спасылкі Владислав Томашевский Uladzislau Tamasheuski ВЛАД ОСТАЕТСЯ С НАМИ! Представляем вам пополнение команды «Строитель» сезона ⃣⃣⃣⃣/⃣⃣⃣⃣ связующего — Владислава Томашевского!
Катэгорыя:Валейбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па валейболе U-17