Латвійскі нацыянальны мастацкі музей () — адзін з найстарэйшых музеяў Рыгі, заснаваны ў 1869 годзе.
Гісторыя Да 1869 г. мастацкія творы, годныя музейнага захоўвання, можна было ўбачыць у экспазіцыях музея Хімзеля ў памяшканні Анатамічнага тэатра і ў гарадскім Кабінеце мастацтваў, размешчаным над усходнім крылом былога Домскага кляштара.
У 1869 годзе, дзякуючы намаганням камісіі пад кіраўніцтвам члена Рыжскай ратушы Аўгуста Генрыха Холандэра, у будынку гарадской рэальнай гімназіі адбылося адкрыццё Рыжскай гарадской карціннай галерэі.
У 1872 годзе карцінная галерэя аб’ядналася з Рыжскім нямецкім таварыствам заахвочвання мастацтваў. Была створана агульная экспазіцыя, якая размясцілася ў будынку Рыжскага палітэхнікума. У 1879 годзе абедзве калекцыі пераехалі ў асабняк члена Рыжскай ратушы Людвіга Вільгельма Керковіуса.
З 2010 года да музея далучаны Музей замежнага мастацтва і Музей дызайну і дэкаратыўнага мастацтва. Крыніцы
Катэгорыя:Музеі Рыгі Катэгорыя:Мастацкія музеі Латвіі