__NOTOC__

1 чэрвеня — сто пяцьдзясят другі (сто пяцьдзясят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1298: Бітва пад Коркгаўзам у Лівоніі, саюзнае войска Рыгі і ВКЛ атрымала перамогу над войскам Інфлянцкага ордэна. 1796: Штат Тэнесі ўвайшоў у склад ЗША і стаў 16-м штатам. 1831: Джэймсам Росам адкрыты паўночны магнітны полюс Зямлі. 1862: На ўсёй тэрыторыі ЗША скасавана рабства. 1905: ФК Чэлсі прыняты ў Англійскую футбольную лігу 1918: У Мінску пачаўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства. 1918: У Мінску адкрылася кансерваторыя. 1918: У Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор. 1919: ЦВК Расіі прыняў пастанову аб аб’яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. 1935: У Вялікабрытаніі ўведзены экзамен на атрыманне праў кіравання аўтамабілем і аўтамабільныя нумары. 1947: Адкрыўся міжнародны аэрапорт Такумен у Панаме. 1990: Прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы і савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў падпісалі дагавор пра спыненне вытворчасці хімічнай зброі. 2001: Cпадчынны прынц Непала Дыпендра на абедзе расстраляў караля Бірэндру і амаль усіх членаў каралеўскай сям’і, а потым застрэліўся сам. 2007: Створаны новы суб’ект Расійскай Федэрацыі — Камчацкі край.

Нарадзіліся 1780: Карл фон Клаўзевіц, нямецкі ваенны тэарэтык (пам. 16.11.1831) 1790: Фердынанд Раймунд, аўстрыйскі акцёр і драматург 1792: Павел Калайдовіч, гісторык, філолаг, даследчык беларускай мовы (пам. у 1832). 1796: Садзі Карно, французскі фізік і матэматык 1801: Брыгам Янг, амерыканскі прапаведнік 1804: Міхаіл Глінка, рускі кампазітар, заснавальнік рускай класічнай музыкі (пам. 15.2.1857) 1880: Генрых Наўэн, нямецкі мастак 1897: Павел Іванавіч Батаў, савецкі ваенны дзеяч, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал арміі (пам. 19.4.1985) 1906: Фам Ван Донг, дзяржаўны дзеяч В’етнама (пам. 29.4.2000) 1915: Ян Твардоўскі, польскі паэт, каталіцкі святар 1926: Мерылін Манро, амерыканская кінаактрыса (пам. 5.8.1962) 1933: Рут Арнан, ізраільскі біяхімік 1937: Морган Фрымэн, амерыканскі акцёр 1943: Андрэй Майсяёнак, беларускі вучоны ў галіне біяхіміі, гісторык медыцыны 1945: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец (пам. 31.10.2013) 1947: Джонатан Прайс, брытанскі акцёр 1948: Юхан Війдынг, эстонскі паэт, акцёр 1954: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык 1954: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно (пам. 14.8.2015])

Памерлі

1035: Сімяон Трырскі, візантыйскі манах 1434: Ягайла, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. ~1350) 1815: Луі Аляксандр Берцье, маршал Францыі 1846: Рыгор XVI, Папа Рымскі (нар. 18.9.1765) 1932: Улдрыкіс Капбергс, ліўскі паэт 1945: Аўгуст Скадзіньш, ліўскі паэт і празаік 1949: Філіпа Сільвестры, італьянскі энтамолаг 1968: Хелен Адамс Келер, амерыканская пісьменніца, выкладчыца і грамадскі дзеяч (нар. 27.6.1880) 1979: Вернер Форсман, нямецкі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1956) 1987: Хаджа Ахмад Абас, індыйскі пісьменнік і рэжысёр 2008: Ёсеф Лапід, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзеяч (нар. 27.12.1931) 2008: Іў Сен Ларан, французскі мадэльер (нар. 1.8.1936) 2010: Андрэй Вазнясенскі, расійскі паэт

Святкуюць Міжнародны дзень абароны дзяцей : Дзень Мадарака Самоа: Дзень незалежнасці Туніс: Дзень Канстытуцыі Тэнесі, ЗША: Дзень штата

601