Аджарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Грузінскай ССР, якая існавала ў 1921—1990 гадах. Сталіца — горад Батумі.

Была ўтворана як аўтаномія грузінаў-мусульман 16 чэрвеня 1921 года і першапачаткова называлася аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Аджарыстан. 5 снежня 1936 была перайменавана ў Аджарскую аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. У снежні 1990 года ператворана ў Аджарскую Аўтаномную Рэспубліку.

Адміністрацыйна ў канцы свайго існавання Аджарская АССР дзялілася на 5 раёнаў: Кедскі, Кабулецкі, Хелвачаурскі, Хулойскі і Шуахеўскі.

Адміністрацыйны падзел Першапачаткова Аджарская АССР была падзелена на 5 паветаў, якія дзяліліся на тэмі (воласці). У 1925 годзе Батумскі павет быў перайменаваны ў Чарохскі і адміністрацыйны падзел рэспублікі стаў выглядаць так: ПаветЦэнтрТэміАджарыс-Цкальскі паветАджарыс-ЦкаліАджарыс-Агмацкі, ДолаганскіКедскі паветКедзіКедскі, Мерыскі, ЦхмарыскіКабулецкі паветКабулеціКінтрышскі, Кабулецкі, Чакускі, ЧахацкіХулоскі паветХулаДарасомскі, Карадзерскі, Рыкецскі, Схалтскі, Учашцкі, Хулоскі, ЧванскіЧарохскі паветБатуміГанескі, Кахаберскі, Артабатамскі Падчас адміністрацыйнай рэформы 1929—1930 гадоў паветы былі ператвораныя ў раёны, а іх колькасць зменшылася спачатку да 4 (Батумскі, Кедскі, Кабулецкі і Хулойскі), а потым да 3 (скасаваны Батумскі раён), неўзабаве, аднак, адноўлены. У 1934 годзе адміністрацыйны падзел Аджарыі выглядаў так:

горад Батум Батумскі раён Кедскі раён Кабулецкі раён Хулінскі раён.

У 1952 годзе быў створаны пяты раён — Шуахеўскі.

Крыніцы

Катэгорыя:Аўтаномныя рэспублікі СССР Катэгорыя:Грузінская ССР Катэгорыя:Былыя сацыялістычныя рэспублікі