Дзмітрый Васілевіч Бабкін (нар. , г. Новамаскоўск, Тульская вобласць, Расія) — беларускі мастак-афарміцель.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Новамаскоўску Тульскай вобласці Расіі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1978 годзе. Вучыўся ў І. Харламава і В. Гусева. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Асноўныя творы: святочнае афармленне плошчаў У. Леніна, Я. Коласа і В. Чкалава ў Мінску да 60-годдзя КПБ і БССР, а таксама да Алімпіяды-80; генеральныя рашэнні мастацка-эстэтычнага пераўтварэння г. Мазыра, афармленне інтэр’ераў Навукова-даследчага інстытута аграхіміі (г. Мінск); музея Беларускага таварыства глухіх у Мінску, Дома-музея П. Броўкі ў в. Пуцілкавічы Віцебскай вобласці.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі