Лю Да (; 57 — 9 красавіка 88) — 3-і імператар дынастыі Позняя Хань у 75-88 гадах. Храмавае імя Му-цзун, пасмяротны — Чжан-Дзі.

Біяграфія Паходзіў з імператарскага роду Лю. Сын Лю Чжуана. У 60 годзе стаў спадчыннікам трона. Тады ж усыноўлены імператрыцай Ма. Пры кіраванні бацькі істотнай ролі ў палітыцы не адыграў, займаўся ў асноўным вывучэннем канфуцыянскіх прац. Пасля смерці ў 75 годзе Лю Чжуана стаў новым імператарам.

Як імператар прытрымліваўся палітыкі свайго папярэдніка. Толькі ў знешняй палітыцы паступова стаў адмаўляцца ад вялікіх і далёкіх паходаў. Толькі ў 76 годзе была праведзена ваенная кампанія на Захадзе, на тэрыторыі сучаснага Сіньцзяна.

Паступова ўвага Лю Да стала ўсё больш адцягвацца на інтрыг сярод шляхты і яго жонак. Гэта было выклікана тым, што імператрыца не змагла нарадзіць сына. Таму разгарнулася барацьба сярод наложніц, чый сын стане спадчыннікам трона. У гэтую барацьбу таксама ўмяшалася жонка імператара — імператрыца Доу. Да 83 года апошняя змагла дамагчыся ўзмацнення пазіцый свайго клана пры двары. Больш уплывовымі чыноўнікамі сталі браты імператрыцы — Доу Сянь і Доу Ду. Зрэшты імператар у 83 годзе зрабіў спадчыннікам трона , сына з роду варожага клана Доу.

У 86 годзе з вялікай працай імператарскай арміі прыйшлося падавіць паўстанне племени цян. Гэта была апошняя значная справа Лю Да, здзейсненая ў 88 годзе.

Крыніцы

Літаратура