Не́шчарда — рака ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дрыса.

Назва На думку Т. І. Сінкевіч, фармант назваў азёр Нешчарда, Няшчэрда, Невядро фінамоўнага паходжання і ўзыходзіць да геаграфічнага тэрміна «возера»Т. І. Сінкевіч. Славянскія, балцкія і фіна-угорскія фарманты ў назвах азёр Віцебшчыны // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4. Мінск, 1999. № 1. С. 54..

Назву складаюць прыстаўка Ne- і корань skard-. З дапамогай прыстаўкі Ne- аформленыя назвы задзвінскіх азёраў Не́вежа, Няклея, Нядружна і інш. Яна ж у літоўскіх гідронімах тыпу Nestrėvis «Нецякучае (возера)» (ад strėvus «плыткі, цякучы»)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 229..

Корань skard- у літоўскіх гідронімах тыпу Skardis, Skardžius, Skardelis, Skard-upis. Ад літоўскага skardis «круты схіл, бераг», skardyti «адсякаць, адразаць, аддзіраць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 301.. Далей да індаеўрапейскага *(s)ker-d-J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 940—941..

Гідраграфія Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 346 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выцякае з возера Нешчарда за 1 км паўночны ўсход ад вёскі Парэчча, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Прыхабы. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Асноўны прыток — рака Расонка (справа).

На вадазборы азёры займаюць да 9 % плошчы — Нешчарда, Валуйскае, Бродна, Вусце, Вярхоўна, Галіна, Глухое, Доўгае, Камарынец, Круглае, Расамачынскае, Свярынаўскае і інш.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дрысы