Закаўра́ш, або абшла́г (ад — «адварот») — адварот на канцы рукава, а таксама наогул ніжняя прышыўная частка рукава. Прышыты ці прышпілены абшлаг рукава кашулі, блузкі і інш. называецца манжэтай.
Вылучаюцца закаўрашы наступных тыпаў: шведскі (без клапана); брандэнбургскі ці французскі, рускі (з клапанам і трыма абшлаговымі гузікамі, адзін з якіх традыцыйна не зашпільваўся); польскі з шаўронам.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Уніформа Катэгорыя:Рукаў