Марына Міхайлаўна Елінская (нар. , г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, архівістка. Кандыдат гістарычных навук (2005), дацэнт.

Біяграфія Нарадзілася года ў Баранавічах Брэсцкай вобласці. Скончыла ў 1975 годзе сярэднюю школа № 41 у Мінску, у 1983 годзе гістарычны факультэт БДУ імя У. І. Леніна. З 1976 года працавала архіварыусам Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР, з 1980 года — лабаранткай Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1983 года — старшай лабаранткай, малодшай навуковай супрацоўніцай Інстытута гісторыі АН БССР. З 1992 — настаўніца гісторыі, грамадазнаўства і сусветнай мастацкай культуры ў СШ № 71 г. Мінска.

З 2000 года супрацоўніца аддзела геральдыкі і генеалогіі Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, з 2017 года — супрацоўніца аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў той жа ўстановы.

З 2002 года сакратар Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2005 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Крыніцы пра шляхецкія роды заходнееўрапейскага паходжання ў беларускіх губернях з канца XVIII — пачатак XX стст.» (навуковы кіраўнік В. Н. Рабцэвіч).

З 2006 года працуе на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Геральдысты Беларусі