Рэлігійная асіміляцыя — прыняцце рэлігійных практык і вераванняў грамадскай большасці або дамінуючай культуры грамадскай меншасцю або падпарадкаванай культурай. Гэта важная складовая культурнай асіміляцыі.

Рэлігійная асіміляцыя ўключае ў сябе навяртанне, то-бок пераход асобных прадстаўнікоў рэлігійнай меншасці да дамінуючай рэлігіі. Яна таксама можа ўключаць індактрынацыю (укараненне, навязванне) дзяцей у дамінуючую рэлігію іхнімі звернутымі бацькамі. Аднак рэлігійная асіміляцыя не абавязкова прадугледжвае поўнае прыняцце дамінуючай рэлігійнай сістэмы асіміляванай меншасцю; гэтае паняцце досыць шырокае і можа разумець, напрыклад, змены ў частаце рэлігійнага ўдзелу меншасцю, каб адпавядаць такой у дамінуючай культуры. Нярэдка рэлігійная асіміляцыя сярод груп імігрантаў праяўляецца праз нязначныя «вонкавыя» змены, а не глыбокія перамены ў асабістым веравызнанні.

Віды рэлігійнай асіміляцыі

Плыўны пераход У адрозненне ад іншых аспектаў культурнай асіміляцыі, такіх як мова і нацыянальная самасвядомасць, дамінуючыя культуры, як правіла, не чакаюць ад імігрантаў прыняцця дамінуючай рэлігіі. Некаторыя даследчыкі, такія як , вылучылі тэзу пра пастаянны рэлігійны плюралізм, паводле якога імігранты захоўваюць сваю рэлігійную прыналежнасць нават пасля поўнай асіміляцыі ў іншых аспектах культуры. Тым не менш, нават тыя сем’і, хто захоўвае сваю рэлігію, верагодна, стануць менш рэлігійнымі з часам у выніку асіміляцыі, сцвярджае Херберг. Праз адно-два пакаленні некалі набожныя сем’і могуць убачыць, як іх першапачатковая рэлігійная прыналежнасць ператвараецца ў нешта больш павярхоўнае ці сімвалічнае.

Прымусовае прыпадабненне

Некаторыя дамінуючыя культуры могуць аказваць настолькі моцны ціск у асіміляцыі, што, на думку пэўных даследчыкаў, раўнасільна рэлігійнаму пераследу. Падобны ціск на рэлігійныя меншасці можа быць як «мяккім» — праз стварэнне ўмоў, дзе свецкія клопаты, забавы і мерапрыемствы адцягваюць ад рэлігійнага жыцця, — так і «жорсткім» — шляхам прамога абмежавання і прыгнечання публічнага вызнання веры.

Некаторыя прыклады гэтай формы рэлігійнай асіміляцыі можна прасачыць на працягу ўсёй гісторыі яўрэйскага народа. Напрыканцы 1300-х гадоў антысеміцкі гвалт прымусіў многіх іспанскіх яўрэяў звярнуцца ў іншую веру або пакінуць краіну. Затым, у 1492 годзе, Іспанія афіцыйна прымусіла яўрэйскае насельніцтва звярнуцца ў каталіцтва або пакінуць краіну. У той час як некаторыя іспанскія яўрэі з’ехалі, больш вядомыя як сефарды, іншыя засталіся. З апошніх не ўсе па-сапраўднаму прынялі каталіцтва, працягваючы таемна вызнаваць іўдаізм, так званыя «крыптаіўдзеі». Іншыя звярнуліся ў хрысціянства і на працягу наступных пакаленняў цалкам зліліся з каталіцкім насельніцтвам Іспаніі.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэлігійны зварот Катэгорыя:Сацыялогія рэлігіі