29 снежня 2024 года на мосце Гелана (г. Бона-Зурыя) ва ўсходняй частцы рэгіёна Сідама, прыкладна за 300 кіламетраў на поўдзень ад сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебы, здарылася буйное ДТЗ.
Па папярэдніх даных рэгіянальнага бюро аховы здароўя Сідама і адміністратара зоны Матэ Менгешы, грузавік з дзесяткамі пасажыраў страціў кіраванне і зваліўся ў раку Ганале-Дорыя. Рэгіянальнае бюро аховы здароўя Сідамы і мясцовы адміністратар усходняй частцы рэгіёну Сідама паведамілі пра 71 загінулага (68 мужчын, тры жанчыны). Менгеша дадаў, што некалькі пацярпелых вярталіся з кававага завода і з вяселля. Чацвёра тых, хто выжыў, атрымалі сур’ёзныя траўмы і былі шпіталізаваны ў бальніцу Bona General Hospital, аднаму з параненых спатрэбілася дадатковае лячэнне і перавод у бальніцу Hawassa Referral Hospital.
Крыніцы
Спасылкі В Эфиопии в результате дорожной аварии погиб 71 человек
Катэгорыя:Снежань 2024 года Катэгорыя:Падзеі 29 снежня Катэгорыя:Транспартныя здарэнні 2024 года Катэгорыя:Транспарт у Афрыцы