Пуруравас () — у індуізме першы цар Месяцовай дынастыі.
Легенда З часоў Вед Пуруравас лічыцца сынам Ілы (ці Іды) і Будхі. У «Махабхараце» ён названы сынам Ілы, якая адначасова была яму і бацькам, і маці. Пуруравас пакахаў апсару Урвашы і захацеў, каб яна жыла з ім на зямлі. Апсара пагадзілася, але паставіла ўмову — яна не павінна ўбачыць яго аголеным. Гандхарвы, каб перапыніць гэта, скралі двух любімых авечак Урвашы. Пуруравас кінуўся галышом даганяць выкрадальнікаў, і Урвашы ўбачыла яго аголеным і знікла. Цар шукаў яе па ўсёй зямлі і знайшоў на возеры на Курукшэтры. Пуруравас маліў Урвашы вярнуцца, і яна сказала, каб ён прыйшоў праз год. Праз год Урвашы нарадзіла сына Аюса, і Пуруравас папрасіў у гандхарваў зрабіць яго сваім суродзічам. Гандхарвы далі яму святы агонь, але цар страціў яго і змушаны быў здабываць агонь трэннем з дошчачак. Здабыўшы агонь, Пуруравас стаў гандхарвай і ўз’яднаўся з Урвашы.
Макс Мюлер ідэнтыфікаваў Пурураваса і Урвашы як увасабленне вячэрняга змяркання і ранішняга світанняDowson J. A Classical Dictionary of Hindu Mythology and Religion, Geography, History and Literature. — London, 1928. — P. 249..
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці Старажытнай Індыі