Ліела-Югла () — рака ў Латвіі, правы складнік ракі Югла. Даўжыня ракі — 62 км, плошча вадазборнага басейна — 1626 км².
Утвараецца зліццём рэк Суда (правы складнік) і Мэргупэ (левы складнік) каля населенага пункта Сідгунда Малпілскага краю. Цячэ пераважна ў заходнім напрамку праз лясы паралельна рацэ Маза-Югла. У ніжнім цячэнні працякае па Прыморскай нізіне. Зліваецца з ракой Маза-Юга ў паўднёва-ўсходняй частцы возера Юглас.
Рака звілістая, берагі пераважна нізінныя. Дно камяніста-пясчанае, месцамі невялікія парогі. Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі