Вялікі Ордэн «Мугунхва» () — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Карэя.

«Мугунхва» — гэта кветка гібіскуса (лат. Hibiscus), у перакладзе з карэйскай таксама азначае «вечна квітнеючая ружа» або «сухацвет», іншая назва — «кітайская ружа».

З’яўляецца дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Карэя, малюецца на атрыбутах дзяржаўнай улады.

Ордэнам узнагароджваюцца: Прэзідэнт Рэспублікі Карэя і яго жонка, кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў і іх сужэнцы. Пры гэтым вялікі ордэн «Мугунхва» для ўзнагароджання грамадзян Рэспублікі Карэя мае залаты колер, для замежных грамадзян — срэбраны.

Паводле статусу, вялікім ордэнам «Мугунхва» узнагароджваюцца асобы, якія ўнеслі «выбітны ўнёсак у справу ўмацавання і развіцця дзяржавы, забеспячэння міру і працвітання народаў».

Узнагарода заснавана 13 жніўня 1949 года. У 1967 і 1973 гадах у статут ордэна ўносіліся змены. З моманту яе заснавання было ўзнагароджана ўсяго 117 чалавек, галоўным чынам, прэзідэнты і прэм’ер-міністры замежных дзяржаў, у тым ліку, Францыі, Вялікабрытаніі, Бразіліі, Малайзіі, Мексікі, Філіпін, з якімі Рэспубліка Карэя мае асабліва цесныя, сяброўскія адносіны.

Інсігніі Інсігніі ордэна складаюцца са знака на ланцугу, знака на шырокай стужцы праз плячо, нагруднай зоркі. Да ордэнскіх інсігній таксама адносяцца сімвал ордэна — пятлічная разетка, выкананая ў выглядзе цэнтральнага элемента знака ордэна.

Спасылкі Republic of Korea’s Award System

Катэгорыя:Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды