Ва́лдыс До́мбраўскіс (; , ) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Латвіі з 12 сакавіка 2009 года па 27 лістапада 2013 года.
Біяграфія Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. Працаваў у якасці асістэнта лабараторыі ва ўніверсітэце Майнца ў 1995—1996 гадах, асістэнтам Інстытута фізікі цвёрдага цела Латвійскага ўніверсітэта ў 1997 годзе, асістэнтам у Мэрылендскім універсітэце ў 1998 годзе. Супрацоўнік Нацыянальнага банка Латвіі ў 1998—2002 гадах.
У 2002 годзе ўвайшоў у кіраўніцтва партыі «Новы час». Дэпутат латвійскага Сейма з 2002 года. З 2004 года — дэпутат Еўрапейскага парламента. У снежні 2005 года ён прапанаваў шэраг мерапрыемстваў па скарачэнні адміністрацыйных выдаткаў Еўрапарламента на 7,5 млн еўра.
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры фінансаў Латвіі Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Восьмага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзясятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Адзінаццатага Сейма Латвіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Латвіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Фізікі Латвіі Катэгорыя:Члены «Новага часу» (Латвія) Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Латвіі Катэгорыя:Палітыкі Латвіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа