Хорст Кёлер (; ) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонда (2000—2004). Прэзідэнт Германіі (2004—2010).

Біяграфія Нарадзіўся 22 лютага 1943 года ў в. Гайдэнштайн. Паходзіць з сям’і бесарабскіх немцаў, якая ў 1940 годзе перасялілася з малдаўскай вёскі Рышканы на тэрыторыю акупаванай Германіяй Польшчы.

У 1965—1969 гадах вучыўся ў універсітэце ў Цюбінгене па спецыяльнасці «Палітэканомія і паліталогія». У 1969 −1976 гадах працаваў там як асістэнт ў Інстытуце прыкладнога эканамічнага аналізу. У 1976—1981 гадах працаваў у Федэральным міністэрстве эканомікі.

З 1982 года працаваў у Федэральным міністэрстве фінансаў. Будучы статс-сакратаром міністэрства, у 1990—1993 гадах быў «шэрпам» (памочніка па справах «Вялікай сямёркі») канцлера Гельмута Коля.

У 1993—1998 гадах быў прэзідэнтам Асацыяцыі ашчадных банкаў Германіі і наступныя два гады кіраваў Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця у Лондане.

У 2000—2004 гадах — дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонда.

У 2004—2010 гадах — Прэзідэнт Германіі. Падаў у адстаўку з-за моцнай адмоўнай рэакцыі на яго спрэчныя выказванні наконт выкарыстання Бундэсвера для абароны эканамічных інтарэсаў ФРГ.

Памёр 1 лютага 2025 года ў Берліне.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Германіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве