Малая берагавая ла́стаўка, ці проста Малая ластаўка (Riparia paludicola) — птушка роду берагавыя ластаўкі (Riparia) з сямейства .

Апісанне Невялікая пералётная птушка, драбнейшая за вераб’я. Афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела бялёсы, хвост амаль не мае выразкі.

Выдае нягучнае ціўканне.

Пашырэнне Жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі ў далінах рэк з абрывістымі берагамі.

Асаблівасці біялогіі Сілкуюцца казуркамі, якіх ловяць, лётаючы.

Птушкі трымаюцца калоніямі, для гнёздаў ластаўкі рыюць норы на берагавых абрывах. Самка адкладае ад 2 да 6 белых яйкаў. Наседжваюць птушанят абое бацькоў на працягу 18-22 сутак.

Катэгорыя:Ластаўкавыя Катэгорыя:Птушкі Афрыкі Катэгорыя:Птушкі Азіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1817 годзе