82-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус» — цырымонія ўзнагароджання за заслугі ў галіне кінематографа і тэлебачання за 2024 год, якая адбылася 5 студзеня 2025 года. Транслявалася каналам CBS. Вядучай цырымоніі была комік Нікі Глейзер.
Намінацыі былі абвешчаныя 9 снежня 2024 года. Фільм «Эмілія Перэс», які атрымаў дзесяць намінацый, стаў лідарам сярод камедый ці музычных фільмаў за ўсю гісторыю «Залатых глобусаў» — усяго на адну менш за агульны рэкорд у адзінаццаць, усталяваны фільмам «Нэшвіл» у 1975 годзе. Другім па колькасці намінацый у кіно стаў «Бруталіст» — сем намінацый, за ім ідзе «Канклаў» — шэсць. У тэлевізійных намінацыях: «Мядзведзь» — пяць, за ім ідуць «Сёгун» і «Забойствы ў адным будынку» — па чатыры.
Намінацыі і ўзнагароды
Ігравое кіно Найлепшы фільм — драма «Бруталіст»
Найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл «Эмілія Перэс»
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм «Плынь»
Найлепшы замежны фільм «Эмілія Перэс» (Францыя)
Найлепшы драматычны акцёр Эдрыен Броўдзі («Бруталіст»)
Найлепшая драматычная актрыса Фернанда Торэс («Я ўсё яшчэ тут»)
Найлепшы акцёр у камедыі ці мюзікле Себасціян Стэн («Іншы чалавек»)
Найлепшая актрыса ў камедыі ці мюзікле Дэмі Мур («Субстанцыя»)
Найлепшы акцёр другога плана Кіран Калкін («Сапраўдны боль»)
Найлепшая актрыса другога плана Зоі Салдана («Эмілія Перэс»)
Найлепшы рэжысёр Брэдзі Корбет («Бруталіст»)
Тэлевізійныя катэгорыі Найлепшы серыял — драма «Сёгун»
Найлепшы серыял — камедыя ці мюзікл «Хітрыкі»
Найлепшы міні-серыял ці тэлефільм «Аленяня»
Найлепшы акцёр серыяла — драма Хіраюкі Санада («Сёгун»)
Найлепшая актрыса серыяла — драма Ана Саваі («Сёгун»)
Найлепшы акцёр серыяла — камедыя ці мюзікл Джэрэмі Ален Уайт («Мядзведзь»)
Найлепшая актрыса серыяла — камедыя ці мюзікл Джын Смарт («Хітрыкі»)
Найлепшы акцёр ў міні-серыяле ці тэлефільме Колін Фарэл («Пінгвін»)
Найлепшая актрыса ў міні-серыяле ці тэлефільме Джодзі Фостэр («Сапраўдны дэтэктыў (4 сезон)»)
Найлепшы акцёр другога плана — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлефільм Таданобу Асано («Сёгун»)
Найлепшая актрыса другога плана — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлефільм Джэсіка Ганінг («Аленяня»)
Спецыяльныя ўзнагароды Прэмія Сесіля Б. Дэміля Віёла Дэвіс
Прэмія Кэрал Бёрнет Тэд Дэнсан
Зноскі
Спасылкі THE 82ND GOLDEN GLOBE AWARDS – WINNERS
Катэгорыя:Цырымоніі ўзнагароджвання прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Кінапрэміі 2025 года Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі 2025 года Катэгорыя:Падзеі 5 студзеня Катэгорыя:Студзень 2025 года