«ТОК | TALK» — беларускае гутарковае ток-шоу. Ютуб-праект на базе незалежнага выдання «Наша Ніва» пачалі ў 2018 годзе журналісткі Настасся Роўда і Адар’я Гуштын. Першы сезон «Тока» вяла Гуштын, з другога сезона нязменнай вядучай з’яўляецца Роўда. За гэты час на ютуб-канале «ТОК | TALK» было апублікавана больш за сто выпускаў інтэрв’ю з вядомымі беларусамі.

Героямі праекта станавіліся нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, банкір Віктар Бабарыка, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, IT-прадпрымальнік Павел Лібер, экс-дыпламат і былы кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка, мадэльер Саша Варламаў, экс-кіраўнік СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску Алег Алкаеў, старшы віцэ-прэзідэнт EPAM Максім Баграцоў, экс-кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька і многія іншыя.

Апроч таго, праект «Ток» выпусціў некалькі значных фільмаў, у тым ліку пра Акрэсціна і забойства пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага.

Крыніцы

Спасылкі Ютуб-канал «ТОК | TALK»

Катэгорыя:Інтэрнэт-шоу Беларусі Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:Наша Ніва (1991)