Шкілет чалавека — сістэма касцей і храсткоў, якая ўтварае апорную канструкцыю цела чалавека, забяспечвае абарону ўнутраных органаў, падтрымку цягліц і ўдзельнічае ў ажыццяўленні рухаў. Таксама шкілет запасае кальцый і фосфар і служыць месцам утварэння крыві ў касцявым мозгу.
Падзяляецца на дзве часткі: Восевы шкілет складаецца з касцей чэрапа, хрыбетнага слупа, рэбраў і грудзіны. Дадатковы шкілет складаецца з касцей верхніх і ніжніх канцавін.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Анатомія чалавека Катэгорыя:Касцявая сістэма