Фёдар Міхайлавіч Бараноўскі () — беларускі жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Менску. Маці працавала ў шпіталі, бацька — дэмабілізаваны марскі афіцэр, які прайшоў Цусіму і Порт–Артур.
У час Вялікай Айчыннай вайны сям'я засталася ў акупаваным Мінску. Пасля вызвалення Мінска пайшоў на фронт, услед за старэйшым братам Сяргеем, які ваяваў з першых дзён вайны і пра якога сям'я доўга не атрымлівала ніякіх вестак.
На вайне пазбавіўся слыху. Справіцца з цяжкай кантузіяй дапамагла ягоная сястра Ніна Бараноўская, калі літаральна за руку адвяла ў вячэрнюю школу, а пасля ў Мінскае мастацкае вучылішча.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1959 годзе. Вучыўся ў В. Цвіркі, В. Волкава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года.
Выкладаў у 1959—1963 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1964—1984 гадах у Беларускай політэхнічнай акадэміі.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.
9 мая 1999 года Фёдар Бараноўскі спатыкнуўся і зламаў руку. Шына, якую яму наклалі, яго страшна раздражняла і замінала працаваць. Мастак зрэзаў гіпс, але ў выніку пачаліся ўскладненні. Памёр года ў Мінску.
Творчасць Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: «Цаною жыцця», «Захоп моста ў Віцебску ў 1944 г.», «Уцёкі з палону», «Ішоў салдат, ішоў…», «Лазня», «Салдаты 1943 г.», «Мінск наш», «3 чэрвеня 1944», «Вуліца Танкавая»; напісаў шэраг лірычных партрэтаў і пейзажаў.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Сям’я Меў дачку Наталлю Васкрасенскую
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны