Скандынаўскі ізраілізм, або Нардычны ізраілізм, або Паўночны ізраілізм — гіпотэза, паводле якой народы Скандынавіі або паўночных краін (Швецыя, Данія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Эстонія, Беларусь) паходзяць ад Дзесяці страчаных плямёнаў Ізраіля. Хаця ёсць інфармацыя пра такі рух і з літаратуры ранняга Новага часу, але паўночны ізраілізм як рух і ідэалогія ўзнік толькі ў другой палове 19 стагоддзя.
Гісторыя Лацінская хроніка 15 стагоддзя Chronicon Holsatiae vetus, знойдзеная ў Accessiones historicae Готфрыда ЛейбніцаQuoted in Sharon Turner’s «History of the Anglo-Saxons» vol.I., 1799—1805, p. 130 and Suhm: Critisk Historie af Danmark, Vol. 1 (1774), p. 175), сцвярджае што датчане паходзілі ад Данава пакалення, тады як племя юты — ад іудзеяў. Пазней антыквар Генры Спелман у 1620 годзе сцвярджаў, што датчане былі ізраільскім племем Дана, грунтуючыся на падабенства назв.
У 18 стагоддзі шведскі гісторык Олаф фон Далін лічыў, што старажытныя фіны (разам з лапландцамі і эстонцамі), якія паходзілі ад неўраў, урэшце паходзілі ад зніклых плямёнаў Ізраіля — Дзесяці страчаных каленаў:Неўры здаецца з’яўляюцца рэшткамі Дзесяці плямён Ізраіля якіх Салмансер, цар Асірыі, як палонных адвёў з Ханаана… (Калі зразумець што) мова старажытных фінаў, саамаў і эстонцаў падобная на іўрыт і нават што гэтыя людзі ў старажытныя часы адлічвалі пачатак свайго новага года з першага сакавіка, і субота была ў іх шабат, тады зразумела што неўры па ўсёй імавернасці мелі гэта паходжанне.Svearikes Historia, Volume 1, 1747: pages 54-55.Ян Эўрэніус, шведскі пастар у Торсакеры, Ангерманланд, Швецыя, таксама звязваў ізраільцян з паўночнымі краінамі. У сваёй Atlantica Orientalis, ён выказаў тэорыю, што багі скандынаўскай міфалогіі былі абагаўлёнымі продкамі з Леванта, якіх ён звязваў з Ізраілем. Улаф Рудбек Малодшы ў XVIII стагоддзі таксама спрабаваў даказаць, што скандынаўскія мовы ўзніклі з іўрытуS. Gusten Olsen, «The Incredible Nordic Origins», (1981), p. 63.
Ізраілісты атаясамліваюць Фінляндыю з Ісахаравым пакаленнем. Прыхільнікі гіпотэзы адзначаюць, што ў фінскай мове бацька — Isä, што звязвае гэтае слова з Issachar (Ісхар, адзін з сыноў Якавых) і яго іўрыцкай этымалогіяй: …Але адна з найбольш пераканаўчых дэталяў паходзіць ад фінскага слова для айца, якое з’яўляецца Isä, што амаль пацвярджае старажытныя фінскія сувязі з ізраільскім племем Ісахара. Толькі ў фінскай мове ёсць такое ўнікальнае слова для айца
Крыніцы
Катэгорыя:Гістарычныя гіпотэзы Катэгорыя:Гісторыя Фінляндыі Катэгорыя:Канспіралогія