Святкаванне Маха Кумбха Мела 2025 года адбывалася 13—26 студзеня ў індыйскім горадзе Праяградж. Было адзначана прыбыццём каля 400 млн паломнікаў-індуістаў.
Свята Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады (таксама ёсць Кумбха Мела раз у 4 гады, Ардх Кумбха Мела раз у 6 гадоў, Пурна Кумбха Мелу раз у 12 гадоў), занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА. У рамках яго вернікі праводзяць ачышчэнне і выратаванне душы праз рытуальнае абмыванне ў святым для індуістаў месцы, дзе сустракаюцца тры ракі — Ганг, Ямуна і нябачная Сарасваці, якая з’яўляецца толькі ў дні свята.
Падрыхтоўка да Маха Кумбха Мела была афіцыйна скончана 10 снежня 2024 года. Пабудаваны часовы намётавы гарадок для паломнікаў з дарогамі, водазабеспячэннем, тэлекамунікацыйнымі вышкамі. Ён займаў плошчу 40 кв. км. Гарадок з 180 тыс. намётаў падзяляўся на 25 раёнаў. На асобнай тэрыторыі, абрысы якой нагадвалі па форме абрысы Індыі, пабудаваныя 12 копій храмаў, прысвечаных богу Шыве. Устаноўлена 67 тыс. вулічных ліхтароў, больш за 150 тыс. мабільных прыбіральняў і 23 тыс. камер назірання. У якасці дадатковай меры бяспекі назіранне ў рэжыме 24/7 задзейнічаны 20 дронаў. Да падтрымання чысціні задзейнічана 20 тыс. работнікаў.
Акрамя таго, да месца свята прыцягнуты ваенныя і грамадзянскія медыкі. Падрыхтавана некалькі лазарэтаў, у ваенным шпіталі створаны дзве палаты інтэнсіўнай тэрапіі.
Зона стаянкі для вернікаў на аўтамабілях арганізавана на плошчы 18,67 кв.км на 500 тыс. машын.
Спасылкі Maha Kumbh Mela 2025: How this event after 144 years is different from 3 other Kumbhs Самый многолюдный праздник на планете
Катэгорыя:Індуізм у Індыі Катэгорыя:Святы Індыі Катэгорыя:Студзень 2025 года Катэгорыя:2025 год у Індыі Катэгорыя:Праяградж