Асавіно́ — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, знішчана акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася на тэрыторыі Акцябрскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 54 чалавекі.
У час карнай аперацыі 5 мая 1943 года гітлераўцы загубілі 25 жыхароў, у т. л. 8 дзяцей, і спалілі вёску (14 двароў). Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ўстаноўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Спасылкі
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе