«Канклаў» () — англа-амерыканскі кінафільм 2024 года ў жанры дэтэктыўнага трылера, зрэжысіраваны Эдвардам Бергерам. Экранізацыя аднайменнага рамана Роберта Харыса.
Галоўныя ролі выканалі Рэйф Файнс, Стэнлі Тучы і Джон Літгау. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2024 года на кінафестывалі ў Тэльюрайдзе, дзе крытыкі ўспрынялі яго вельмі высока, вылучыўшы «ролю ўсяго жыцця» Рэйфа Файнcа.
Фільм быў назван адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2024 года Нацыянальным саветам кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва. Акрамя іншых узнагарод, ён атрымаў шэсць намінацый на прэмію «Залаты глобус» і выйграў у намінацыі «Найлепшы сцэнарый».
Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца на працягу 72 гадзін у Ватыкане. Папа Рымскі раптоўна памірае. Духавенства ў смутку і разгубленасці, але жыццё павінна працягвацца — надыходзіць час склікаць канклаў і абраць новага пантыфіка. Клопат пра арганізацыю канклава кладзецца на плечы кардынала Лоўрэнса. Маючы пэўныя сумненні адносна веры – сумненні не ў Богу, але ў касцельнай арганізацыі, – Лоўрэнс незадоўга да смерці Папы прасіў у яго дазволу пакінуць сваю пасаду, але Папа адмовіў. Паступова кардынал пачынае разумець, што гэта было абдуманае і прадбачлівае рашэнне Святога Айца, які адчуваў, што хутка памрэ, і хацеў, каб канклаў узначаліў менавіта ён.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2024 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2024 года Катэгорыя:Экранізацыі твораў Роберта Харыса Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове