«Пакахай мяне, салдацік» — аповесць, напісаная Васілём Быкавым у 1995 годзе, упершыню апублікавана ў чацвёртым нумары часопіса «Полымя» за 1996 год.
Сюжэт Падзеі адбываюцца ў 1945 годзе ў Аўстрыі, дзе знаходзяцца савецкія салдаты. Разам з сваімі сябрамі ваюе з немцамі малады камандзір узвода супрацьтанкавых гармат, лейтэнант Змітрок Барэйка. Чакаючы Перамогі, ён сустракае ў катэджы зямлячку з Беларусі Франю, якая служыць у прафесара біялогіі Шарфа і ягонай жонцы Сабіны. Для яе яны як бацькі. Іншыя савецкія вайскоўцы спрабуюць адабраць катэдж, але ім гэта не ўдаецца. Лейтэнант слухае развагі Франі і ў яго нараджаецца каханне да яе. Затым яго патрабуе камбат, Змітрок пакідае катэдж. У фінале аповесці гвалтоўна гінуць ад рук невядомых Франя і яе гаспадары.
Праблематыка Наталля Генадзьеўна Апанасовіч адзначае ў творы імкненне да філасафічнасці, аналітызм, скіраванасць да экзістэнцыялізму. У аповесці адлюстравана гістарычная праўда пра Другую сусветную вайну, якая вельмі непрыемная для савецкай рэчаіснасці. Добра ілюстравана вайсковая абстаноўка з савецкага боку ў выглядзе падазронасці, бязглуздасці, беспрынцыпнасці сярод вайскоўцаў і іншых прыкрых з’яў. Акрамя салдацкай раскрыта і партызанская тэма.
Калі скончваецца вайна, то ў галоўнага героя надыходзіць радасць. У вобразах звычайных салдат паказваецца мужнасць, падтрымка паміж сябрамі, сумленная і самаахвярная праца. На думку Наталлі Апанасовіч, Змітрака Барэйку можна атаясамляць з светапоглядам Васіля Быкава перыяду Вялікай Айчыннай вайны, а Франю — з яго жа светапоглядам, але ўжо 1990-х гадоў. У развагах Франі найбольш важнае тычыцца міру, шчасцю, жыццю, Богу. Слухаючы яе, Змітрок пераасэнсоўвае тое, што назіраў.
Аповесць з’яўляецца прыкладам духоўнай эвалюцыі Васіля Быкава, выразна ў яе хрысціянскае асэнсаванне. Жахлівы фінал падкрэслівае антыгуманны характар вайны. Без прыняцця і асэнсоўвання праўды, як ліча Наталля Апанасовіч, немагчыма вызваленне ад ідэалагічнай хлусні, таталітарнага гвалту, сутнаснай несвабоды чалавека.
Ацэнкі Твор вылучаны на расійскую Букераўскую прэмію за 1997 годВасіль Быкаў уключаны ў сьпіс прэтэндэнтаў на Букераўскую прэмію за 1997 год // Быкаў на Свабодзе. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2005. — С. 80.. Паэт Рыгор Барадулін, адзначаючы гэта, лічыць, што беларуская ўлада не заўважае Васіля БыкаваВасіль Быкаў уключаны ў сьпіс прэтэндэнтаў на Букераўскую прэмію за 1997 год // Быкаў на Свабодзе. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2005. — С. 81.: Вылучэньне Васіля Быкава на расейскую Букераўскую прэмію за незвычайную сваёй ранішнасьцю пачуцьця аповесьць «Пакахай мяне, салдацік» — факт і прыемны, і сумны. Зноў-такі, цьвердзіць біблейская ісьціна, што няма прарока ў айчыне сваёй. Свае — ня бачаць, суседзі-сябры — цэняць, усё ж праўда перамагае.
Пераклады на іншыя мовы Расійскі пераклад твора з’явіўся ў шостым нумары часопіса «Нёман» за 1996 год. У 2009 годзе выдавецтвам «Эксмо» ў Маскве апублікаваны аповесці, сярод якіх ёсць твор «Полюби меня, солдатик...».
Аповесць перакладзена на ўкраінскую мову. У 2011 годзе выдавецтва «Книга» апублікавала кнігу «Круглянський міст» у перакладзе Валерыя Стралко, у якую ўвайшоў твор.
Уплыў на культуру У 1997 годзе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера спектакля «Пакахай мяне, салдацік» паводле аповесці Васіля Быкава ў пастаноўцы Валерыя Маслюка. У спектаклі Таццяна Ліхачова сыграла ролю Франі, а Міхась Краснабаеў — Зміцера Барэйкі. У аднім з выпускаў YouTube-канала Андрэя Хадановіча адзначаецца актуальнасць твора ў XXI стагоддзі. Саюз беларускіх пісьменнікаў і Kniharnia.by выдалі аўдыякнігу «Пакахай мяне, салдацік», якую агучыў акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.
Крыніцы
Літаратура
Быкаў на Свабодзе. — 2-е выд., дапоўненае. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2005. — С. 80—81. — 662 с.: іл. — ISBN 0-929849-08-6.
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская літаратура XX стагоддзя Катэгорыя:Творы Васіля Быкава Катэгорыя:Аповесці Катэгорыя:Творы 1996 года