Іван Райч (; нар. , Сараева, Боснія і Герцагавіна) — харвацкі валейбаліст.
Біяграфія Пачаў сваю гульнявую кар’еру ў «Чапліне», дзе гуляў да 2005 года, калі перайшоў у «Младаст» з Заграба. Пяць сезонаў ён правёў у Заграбе, а ў 2010 годзе з «Младосцю», дайшоў да фіналу Кубка выкліку. Пасля 2010 года выступаў у камандах Грэцыі, Чарнагорыі, Францыі, а ў 2015/2016 году выступаў за італьянскую «Монцу», з 2016/2017 — бельгійскі «Маасейк», румынскі клуб «Галаці», а сезон 2019/2020 пачынаў у клубе «Младаст». У снежні 2019 года папоўніў склад «Шахцёра».
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2019/20 Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2019/20
Крыніцы
Спасылкі Ivan Raič Хорват Райч прибув Хорват Иван Раич пополнил состав «Шахтера»
Катэгорыя:Валейбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі «Этнікаса» Александруполіс Катэгорыя:Ігракі «Нафтахіміка» Бургас Катэгорыя:Ігракі «Эпіцэнтра-Падалян» Гарадок Катэгорыя:Ігракі «Маасейка» (валейбол)