Ханс Хайнрых Шэле (; ) — нямецкі лёгкаатлет. Выступаў у бегу на сярэднія дыстанцыі і бар’ерным бегу. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульн 1936 года, двухразовы чэмпіён Еўропы 1934 года.
Біяграфія Ханс Шэле нарадзіўся 18 снежня 1908 года ў раёне Кірхвердэр горада Гамбург.
Выступаў у лёгкаатлетычных спаборніцтвах за «Гамбург». У 1934—1936 гадах станавіўся чэмпіёнам Германіі ў бар’ерным бегу на сярэднія дыстанцыі.
У 1934 годзе заваяваў два залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы ў Турыне ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі з рэкордам Германіі і чэмпіянатаў Еўропы — 53,2 секунды і ў складзе зборнай Германіі ў эстафеце 4х400 метраў (3 хвіліны 14,1 секунды).
У 1936 годзе ўвайшоў у склад зборнай Германіі на летніх Алімпійскіх гульнях у Берліне. У бегу на 400 метраў з бар’ерамі заняў у чвэрцьфінале 3-е месца з вынікам 54,6, саступіўшы 0,1 секунды трапіўшаму ў паўфінал з 2-га месца Хуану Лавенасу з Аргенціны.
Быў прадпрымальнікам. У 1939 годзе пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў вермахт.
Загінуў 23 ліпеня 1941 года ў вёсцы Буйнічы Магілёўскага раёга (БССР) у баі супраць савецкіх войскаў. Пахаваны на могілках нямецкіх салдат у Магілёве.
Асабісты рэкорд Бег на 400 метраў з бар’ерамі — 53,2 (9 верасня 1934, Турын)
Сям’я Сыны Клаўс і Хорс былі вядомымі ў ФРГ лёгкаатлетамі.
Крыніцы
Катэгорыя:Загінулі ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Бегуны на сярэднія дыстанцыі Германіі Катэгорыя:Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі