Алег Буяк () — беларускі хакеіст.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца хакеям у структуры РЦАП «Раўбічы». У 2011 годзе пачаў гуляць за аднаменны клуб у Вышэйшай лізе. У 2012 годзе перайшоў у структуры гродзенскага «Нёмана» і працягваў гуляць за «Нёман-2» у Вышэйшай лізе. У 2013 годзе перашоў у «Дынама-Шыннік», які выступаў у чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі (МХЛ). У 2015 годзе зноў перайшоў «Нёман-2», але ў пачатку сезона неўзабаве перайшоў у жлобінскі «Металург». Летам 2016 года перайшоў у «Ліду», дзе і скончыў прафесійную кар’еру ў 2017 годзе.

Міжнародная кар’ера У лістападзе 2010 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у Кубку Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 18 гадоў) у Міжнародных турнірах у Польшчы і Даніі. У 2012 годзе гуляў за зборную Беларусі U-18 ў . У 2013 годзе гуляў за зборную Беларусі U-18 у .

Палітычны пераслед У пачатку 2025 года суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна асудзіў Алега Буяка за ўдзел у пратэстах 2020 года (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ХК Шыннік Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ХК Ліда Катэгорыя:Ігракі ХК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ХК Металург Жлобін Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі