Кэнгкрачан () — Нацыянальны парк на поўдні Тайланда (побач з мяжой М’янмы), у правінцыі Пхетбуры. Заснаваны ў 1981 годзе. Плошча — 2914 км². Гэта самы вялікі па памеры тэрыторыі нацыянальны парк краіны і адзін з найбуйнейшых у Паўднёва-Усходняй Азіі. Большая частка нацыянальнага парку ўяўляе сабой натуральную рэзервацыю горнага ланцугу Тэнасерым, які пакрыты густымі і непралазным джунглямі. Вышыня горнага масіва, на якім ляжыць запаведнік вагаецца ў межах 1100—1400 метраў над узроўнем мора.

Геаграфія Знаходзіцца на поўдні Тайланда, у 75 кіламетрах на захад ад курортнага горада Хуахін, у тайскай правінцыі Пхетбуры, у 175 км ад сталіцы Тайланда — горада Бангкок. Такім чынам парк цалкам ляжыць на паўвостраве Малака, у паўночнай яго частцы. У нацыянальным парку знаходзяцца вытокі дзвюх рэк: Пхетбуры і Пранбуры. Заходняя частка шчыльна прылягае да мяжы з М’янмай.

Біялагічная разнастайнасць Больш за 80 % біялагічных відаў занесены ў мясцовую Чырвоную кнігу, і з’яўляюцца рэліктамі і эндэмікамі. У цяжкадаступных месцах парку жыве больш за 45 відаў млекакормячых, у тым ліку індыйскія сланы, індакітайскія тыгры, малайзійскія мядзведзі, бантэнгі, выдры, гіганцкія вараны, гібоны, макакі. Сярод паўзуноў найбольш вядомым прадстаўніком з’яўляецца Crocodylus siamensis. Клас птушкі прадстаўлены 250 эндэмічнымі і рэліктавымі відамі, з якіх палова відаў адносяць да выміраючых. Самыя вядомыя прадстаўнікі — птушкі-насарогі (як мінімум 6 відаў), змеяед, чырвоны певень, фазан і паўлін.

Ахова прыроды

Кэнгкрачан — адна з найбольш папулярных сярод турыстаў прыродных славутасцяў Тайланда, якую штогод наведвае больш за 50 тысяч наведвальнікаў. «Возера малпаў» — штучны вадаём у межах парку, з плошчай больш за 45 км², уяўляе сабой найбольш цікавы для навукоўцаў і турыстаў аб’ект. У апошнія гады актыўна вырасла колькасць наведвальнікаў парку (у перыяд 2000—2010 гадоў у больш чым 6 разоў), што справакавала значныя антрапагенныя нагрузкі на экасістэму нацыянальнага парку.

Вялікай праблемай парку з’яўляецца забойства дзікіх сланоў, улады не ў стане кантраляваць браканьераў. Некаторыя службовыя асобы парку, як мяркуецца, удзельнічаюць у гандлі слановай косцю. Нягледзячы на статус нацыянальнага парку, у межах Кэнгкрачан маюцца прыватныя плантацыі. Некаторыя з іх акружаны электрычнымі агароджамі, адна з якіх у чэрвені 2013 года забіла токам сланяня.

Шэраг міжнародных прыродаахоўных арганізацый заклікалі ўрад Тайланда абмежаваць пропуск турыстаў на 40 % у год. А сусветная арганізацыя Грынпіс наогул патрабавала закрыць парк для турыстаў, каб паменшыць уплыў чалавека на экасістэму. Аднак урадам гэтыя ідэі былі адпрэчаныя, паколькі парк прыносіць значныя даходы мясцоваму бюджэту.

Значная частка парку ўяўляе сабой вадасховішча, якое было створана ў 1966 годзе з мэтай водаадвядзення і збудавання плаціны на рацэ Пхетбуры. Парк уваходзіць у спіс прыроднай спадчыны краін АСЕАН, а таксама ў лік кандыдатаў на ўступленне ў Сусветны фонд дзікай прыроды і ЮНЕСКА.

Крыніцы

Спасылкі

Wildlife, attractions and maps of Kaeng Krachan National Park Thai birding: Kaeng Krachan National Park

Катэгорыя:Катэгорыя МСАП II Катэгорыя:Геаграфія Тайланда Катэгорыя:Эканоміка Тайланда Катэгорыя:Сусветная спадчына